Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 27.04.2024, 02:57


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Знаўцы роднай мовы


21:28

У групах падоўжанага дня 2-х класаў сярэдняй школы №31 у межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры 8 снежня прайшой турнір “Знаўцы роднай мовы” пад дэвізам “Я і ты – мы беларусы”.  Удзельнікі  каманд “Сонейка” і “Вясёлка” выконвалі розныя заданні: вызначалі колькасць галосных гукаў і складоў, перакладалі словы на беларускую мову, дзялілі словы для пераносу і па складах, шукалі ў вялікіх словах “схаваныя” малыя,  састаўлялі народныя прыказкі  з дзвюх частак. Для капітанаў каманд было асабістае заданне ля дошкі. Час паміж конкурсамі быў запоўнены літаратурна-музычнымі паўзамі. Дзеці спявалі на роднай мове “Калыханку”, “Цік-так, ходзікі”, чыталі вершы беларускіх паэтаў, адгадвалі загадкі, гулялі у карагодную гульню “Каза”. Выхавацелі ГПД Цішкова Л.М. і Трусава Н.В., якія падрыхтавалі турнір, заклікалі  школьнікаў старанна вывучаць родную мову, часцей выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым побыце. Да свята была прымеркавана выстава беларускіх промыслаў і лялек у нацыянальных касцюмах. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шпакава Л.М. і кіраўнік МА Жук В.М., якія выказалі шмат добрых слоў і пажаданняў дзецям і выхавацелям.

     

 

Просмотров: 430 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024