Главная | Регистрация | Вход | RSSЧетверг, 28.03.2024, 17:40


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

"Вытокі духоўнасці беларусаў"


20:38

  Адной з задач паспяховага выхавання малодшых школьнікаў з’яўляецца  стварэнне ўмоў для самавызначэння асобы, засваення прынятых у грамадстве каштоўнасцей,законаў і норм жыцця. Кожны настаўнік нашай пачатковай школы разумее,што сацыялізацыя малодшых школьнікаў ідзе шляхам набыцця імі грамадзянскіх ведаў і ўменняў. Адным з істотных момантаў, якія спрыяюць фарміраванню станоўчых адносін да наваколля, з’яўляецца тое, што пры ўспрыманні рэчаіснасці вучні пачатковых класаў імкнуцца растлумачыць падзеі, устанавіць залежнасці і суадносіны. Малодшыя школьнікі не задавальняюцца назіраннем за з’явамі, яны цікавяцца прычынамі падзей, якія адбываюцца, іх сутнасцю. Аднак  самастойна дзіця малодшага школьнага ўзросту не можа даведацца аб сутнасці грамадскіх з’яў. Ад багацця праяўлення пачуццяў дарослых залежыць эмацыянальнае ўспрыманне дзецьмі той ці іншай з’явы рэчаіснасці. Толькі пад кіраўніцтвам  настаўнікаў і бацькоў дзеці могуць засвоіць сістэму  грамадзянскіх ведаў на падставе разумення прыродных, рэальна  існуючых у навакольным свеце сувязей і адносін паміж асобнымі прадметамі і з’явамі. Вось чаму  мерапрыемствы чацвёртага дня Тыдня роднай мовы аб’яднала тэма “Вытокі духоўнасці беларусаў”.
Казкі аб нацыянальных традыцыях беларусаў гучалі ў 2 “А”, 2 “Б”, 2 “В” класах. Пазнавальныя гульні, у ходзе якіх вучні 1 “А” класа разглядалі беларускі каляндар, а вучні 1 “Б” і 1”В”, 3 “Б” і 4 “В”класаў вывучалі старажытныя прыказкі і прымаўкі аб чалавечых адносінах знаёмілі з маральным ідэалам чалавека-беларуса. Тэма абрадаў, звычаяў, нацыянальных традыцый раскрывалася ў 2 “Г”,3 “В”, 3 “Г”, 4 “А”,4 “Б”,4 “Г”класах праз такія формы правядзення заняткаў, як бяседы, стварэнне праектаў,  стварэнне чарговых старонак вусных часопісаў, выставы малюнкаў і інш. 
Такім чынам, усе мерапрыемствы сённяшняга дня былі накіраваны на выпрацоўку ў вучняў ведаў, уменняў, навыкаў у сферы грамадазнаўства, а таксама вопыту творчай дзейнасці. Веды, якія атрымалі навучэнцы, маюць інтэгратыўны характар. Яны ўключаюць у сябе самыя агульныя і даступныя дзеццям паняцці, факты і звесткі аб дзяржаве, грамадстве, чалавеку, мове.
Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў ГПД Буевіч Ю.У.

 

Просмотров: 412 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024