Главная | Регистрация | Вход | RSSСреда, 24.04.2024, 00:05


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

"Самабытная практыка народа"


22:35

  Трэці дзень Тыдня роднай мовы “Самабытная практыка народа” знаёміць дзяцей  з практычным вопытам народа, звычаямі, фальклорам і г.д. .Ён прысвечаны раскрыццю багацця і разнастайнасці роднай мовы, беларускага мастацтва, без ведання якіх немагчыма фарміраванне беражлівых адносін да духоўнай спадчыны беларускага народа. У першых класах сёння прагучалі  беларускія песні, казкі, былі і гульні , віктарыны. (1”А”,”Б”, “В” класы). Вучні 1 “Г” класа распрацавалі трэцюю старонку  свайго часопіса пад назвай “Мае сябры”. Другія класы  праглядалі відэаролікі пра самабытную культуру краіны. У 2 “Г” класе пазнаёміліся з новай гульнёй “Фруктовая салата”. Скарбонку вершаў і загадак папоўнілі навучэнцы 3 “В” класа. Калектыўны праект 3 “В” класа набыў новае гучанне. Яго дапоўнілі фальклорнымі творамі. Чацвёртакласнікі размаўлялі пра белы колер Беларусі (4”А”), цікавыя звычаі сваіх сямей (4”Б”), асаблівасці прыкмет зімовага надвор’я (4”Г”). Трэба адзначыць, што сённяшні дзень даказаў яшчэ раз: беларуская  мова зберагла  самабытнасць і ў наш час. Яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы. 
Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў ГПД Буевіч Ю.У.

 

Просмотров: 377 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024