Главная | Регистрация | Вход | RSSЧетверг, 25.04.2024, 19:38


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

"Рознакаляровая Беларусь"


22:06

  Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная.

                                                            У.Караткевіч

Пяты дзень Тыдня родная мовы стаў выніковым. У кожным класе гэты вынік атрымаў матэрыяльнае ўвасабленне. Выставы малюнкаў "Мая Беларусь", "Мясціна, дзе я жыв", "Родная Беларусь" (1 "А", 1 "В", 3"А",3 "Б", 3"Д"); фотавыстава “Казкі старога куфара” (2 "Б"); міні-праекты "Роднае слова", "У краіне беларускай мовы", "Скарбонка гульняў", "Мой Магілёў”, “Беларускі калейдаскоп”, “Беларускі каляндар” (1 “Б”, 2 “А”,2 "Г", 3 “В”, 3 “Г”, 4 “В”, 4 “Г”); часопісы і газеты “ Мая малая радзіма”, “Смак беларускай мовы”, “Рознакаляровая Беларусь” ( 1 “Г”,2 “В”, 4 “А”); кніжка-малышка “Жыву ў Беларусі” (4 “Б”). Выбар такіх практыкаарыентаваных заданняў   тлумачыцца тым, што кожны з нашых настаўнікаў бачыць сваёй задачай падрыхтаваць чалавека, здольнага самастойна прымаць рашэнні і эфектыўна, разумна дзейнічаць у жыццёвых сітуацыях. Нашы педагогі ўпэўнены, што кожнае дзіця па-свойму здольнае, патрэбна толькі  падтрымліваць яго і дапамагаць раскрыць яго таленты. У гэтым выпадку таленты творчыя. На гэтым тыдні настаўнікі  стваралі ўмовы для разумення вучнямі неабходнасці атрымання новых ведаў, фарміравання Ўменняў ставіць  вучэбную задачу, шукаць спосабы дзеянняў і шляхі яе рашэння. Такім чынам, развіваючы агульнавучэбныя ўменні і навыкі, настаўнікі, спадзяемся, сумелі пераканаць і вучняў, і іх бацькоў у тым, што мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні.

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў ГПД Буевіч Ю.У.

 

 

Просмотров: 375 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024