Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 29.03.2024, 15:58


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

"Песняры беларускай зямлі"


22:55

  Для большасцi малодшых школьнiкаў нашай краiны першай мовай, якую яны чуюць ад 
бацькоў з΄яўляецца руская мова. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх 
звычайна адсутнiчае. Узнiкла сiтуацыя, калi родная мова не з΄яўляецца мовай 
дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi 
цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. 
Праблема засваення беларускай мовы, а таксама адносiнаў да яе iснуе. Як паказваюць даследваннi, дзецi мала ведаюць вершаў на памяць, маюць бедны лексiчны запас, складаюць сказы са шматлiкiмi памылкамi. Сцвярджаць гэта непрыемна, але на самай справе для большасцi вучняў авалоданне беларускай мовай можна параўноўваць з вывучэннем замежнай. Нашыя дзецi жывуць у рускамоўным грамадстве i не адчуваюць запатрабаванасцi ва ўжываннi беларускай мовы ў 
штодзённай рэальнасцi. Паўстае пытанне: як прызвычаiцца да мовы?  
У нашым ўяўленнi, сучасны ўрок павiнен быць асабовасна-арыентаваным, тэхналагiчным, заснаваным на прынцыпах валеалогii. 
Дарэчы, ў вучняў таксама ёсць свае пажаданнi. Вось як яны ўяўляюць iдэальны ўрок беларускай мовы. Дзецям хацелася б як мага менш пiсаць, працаваць па падручнiку. 
Пажадана, каб на ўроку адбывалася нешта цiкавае: праца ў групах, дыскусii, стварэнне 
калажаў, праектаў, гульнi, элементы драматызацыi. 
 Такiм чынам, у навучэнцаў ёсць жаданнi, у педагогаў ёсць магчымасцi. Разам мы 
можам зрабiць навучанне не толькi больш эфектыўным, але i больш радасным. 
 Хiба самае разумнае – прыслухацца да парадаў маленькiх беларусаў, пазбаўленых 
шчасця бездакорнага валодання роднай мовай. Наўрад цi яны здолеюць самастойна 
справiцца з псiхалагiчным бар΄ерам непрыняцця беларускай мовы. Паспрабуем 
дапамагчы iм, бо ад гэтага залежыць нашае «заўтра». 
 Пошук  канкрэтных прыёмаў, метадаў і  стратэгiй, з дапамогай якiх можна зрабiць працэс авалодання беларускай мовай больш эфектыўным i камфортным, для вучняў 4"Г" і 4"В" класаў вылiўся ў пазакласнае мерапрыемства "Вусны часопіс "Песняры беларускай зямлі". У рамках тыдня беларускай мовы ўвесцi рускамоўных дзяцей у 
атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць  дазволілі лепшыя класiчныя творы  Янкі Купалы і Якуба  Коласа.Вучні атрымалі магчымасць самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення, што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя. 
Але перш за ўсё настаўнiкі Буевіч Ю.У.  і Кулікоўская В. У.  спрабавалі пераадолець псiхалагiчны бар΄ер ва ўспрыманнi беларускамоўных вучэбных дысцыплiн i ствараць для вучняў сiтуацыю поспеху. 
Падрыхтаваная  да занятку прэзентацыi Power point  велічыней у 130 слайдаў дазволiла стварыць дадатковыя ўмовы для паўтарэння i абагульнення вывучанага. Вядома, што настаўнiк не мае магчымасцi паказваць «мульцiкi» на кожным уроку. Але, калi дазваляе тэхнiчнае забяспячэнне, раз на чвэрць можна зрабiць такi падарунак вучням i знайсцi час, каб узгадаць i сiстэмазаваць матэрыял па акрэсленай тэме. 
Акрамя таго, выкарыстанне прэзентацый дапамагло прыўзняць настрой i зрабiць 
занятак больш эмацыянальна прываблiвым для дзяцей. 
Многія вучні раскрыліся зусім з іншага боку. Як сапраўдныя артысты паводзілі сябе на сцэне: спявалі, танцавалі, з захапленнем чыталі вершы. У нейкі час здавалася, што знаходзішся не ў сярэдный школе, а у некім добрым тэатры, дзе ўсе ролі -- галоўныя, а маленькія акцеры не выконваюць  ту ці  іншую ролю, а вось зараз, менавіта ў гэты час, пражываюць сапраўднае творчае жыцце. 
І апошняе. Мова народа гэта галоўны і надзейны падмурак дзяржаўнасці і культуры 
народа. Захаваецца мова, захаваецца дзяржава, народ і ягоная культура. 
 


 
 
 
 
 

Просмотров: 792 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024