Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 29.03.2024, 18:49


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах


22:39

Авалоданне мовай, маўленнем – неабходная ўмова фарміравання сацыяльна актыўнай асобы. Умець граматна гаварыць,выкладаць уласныя думкі ў вуснай  і пісьмовай формах, развіваць уменне мець зносіны неабходна кожнаму чалавеку. Кожнае дзіця па-свойму здольнае, патрэбна толькі падтрымліваць яго і дапамагаць раскрыць яго таленты.

 5 снежня ў нашай пачатковай школе стартаваў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.  Нездарма адкрылі свята ведаў  беларуская мова і літаратура.  Праблема развіцця беларускамоўнай асобы вельмі актуальная для нашай краіны. Нягледзячы на тое, што ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вывучаюцца абедзве дзяржаўныя мовы, ступень валодання імі ў навучэнцаў істотна адрозніваецца. Безумоўна, гэта звязана са слаба выражаным беларускамоўным асяроддзем, і школа павінна адказаць на пытанні, выкліканыя такой сітуацыяй: у  якой ступені дзеці павінны авалодаць беларускай мовай за час навучання ў школе? Як навучыць іх аднолькава добра карыстацца дзвюма блізкароднаснымі мовамі?

  Алімпіяды як форма пазакласнай работы па беларускай мове даюць магчымасць не толькі зацікавіць вучняў вывучэннем роднай мовы, але і паглыбіць свае веды ва ўсіх раздзелах школьнай праграмы. Адна з мэт, якую ставілі  настаўнікі  пры  распрацоўцы  заданняў  - авалоданне функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для іх эфектыўнага выкарыстання ў розных сітуацыях моўныз зносін. Нашы педагогі перакананы, што вельмі важна, каб час моўных адкрыццяў быў напоўнены  радаснымі эмоцыямі, жаданнем авалодаць нацыянальным скарбам народа – яго мовай.

Самыя добрыя словы ўдзячнасці і падтрымкі прагучалі для ўсіх удзельнікаў алімпіяды незалежна ад вынікаў.Віншуем з пабедай лепшых:

 

1

Баранава Алёна

4 “Д”

Дыплом І ступені

Настаўнік: Забелава

Алена Іванаўна

2

Ульянава Анастасія

4 “Г”

Дыплом ІІ ступені

Настаўнік: Караткевіч

Ірына Ігараўна

3

Кухарава Марыя

4 “Г”

Дыплом ІІ ступені

Настаўнік: Караткевіч

Ірына Ігараўна

 

4

Марчанка Паліна

4 “Б”

Дыплом ІІІ ступені

Настаўнік: Харланава

Алена Уладзіміраўна

5

Клепча Аляксандра

4 “А”

Дыплом ІІІ ступені

Настаўнік: Валько

Марына Віктараўна

Жадаем поспехаў !   Старшыня журы: Буевіч Ю.У.

Просмотров: 269 | Добавил: lushapl | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024