Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 26.04.2024, 15:37


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Масленічнае падарожжа


00:06

Гісторыя свята Масленіца сыходзіць сваімі каранямі глыбока ў старажытнасць. Масленіца — славянскае свята, якое дасталося нам у спадчыну ад язычнікаў і таксама захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Гэта заўсёды было самае вясёлае і любімае народнае гулянне. Гэта вясёлыя праводзіны зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды.

Увесь масленічны тыдзень дзяліўся на два перыяду: Вузкая Масленіца і Шырокая Масленіца. Вузкая Масленіца — першыя тры дні: панядзелак, аўторак і серада, а Шырокая Масленіца — гэта апошнія чатыры дні: чацвер, пятніца, субота і нядзеля.

Масленічныя абрады перайшлі з Аўласа, у якога «і барада ў алеі». У Беларусі захавалася прымаўка: «На Аўласа бяры каўшом масла». На кожны дзень масленічнага тыдня існавалі свае абрады.

Панядзелак — сустрэча Масленіцы. Менавіта ў гэты дзень настаўнікі  2-х класаў: Капшыцкая Н. А., Слабко С. Л., Базылева Г. У. і Плятнёва В. А. арганізавалі для вучняў свята, якое адбылося ў вёсцы Палыкавічы. Не паспелі дзеці выйсці з аўтобуса, як іх падхапілі вясёлыя Скамарохі. Якіх толькі гульняў тут не было: і перацягванне канату, і разнастайныя пацехі, гучалі масленічныя абрадавыя песні.

Потым вучні пачалі заклікаць Вясну, якая, з’явіўшыся, увесь час заставалася з дзецьмі і дапамагала Скамарохам весяліць маленькіх удзельнікаў свята.

З дахрысціянскіх часоў і на працягу некалькіх стагоддзяў у беларусаў захаваўся звычай паліць вогнішчы, а ў іх знішчаць зношаную вопратку, стары абутак, адзенне хворых і розныя непатрэбныя рэчы.

А на Масленіцу на вогнішчы спальвалі толькі пудзіла Масленіцы. Вогнішча абавязкова разводзілі на «горцы», попел раскідвалі па палях.

Вось і ў заканчэнні гэтага свята Скамарохі  запалілі пудзіла, а дзеці, загадаў пажаданне, глядзелі на вогнішча ва ўсе вочы.

Людзі гналі зіму, смяяліся:«Пралілі масліцам на дарогі, вынось, Зіма, ногі!».

Ой, ты, Масленіца, падманшчыца!
Падманула, правяла,
Нагуляцца не дала!
Сыходзь, Зіма, да сну,
Дасылай Вясну!
Бывай, Масленіца!

Настаўніца пачатковых класаў Плятнёва В. А.

     
     
     

 

Просмотров: 327 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024