6 красавіка ў 1 "Г" класе адбылося мерапрыемства "Конкурс загадак "Садавіна і агародніна". Вучням прапанаваліся загадкі-пытанні, загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні. Малюнкі слоў-адгадак дзеці размяшчалі ў слупкі тэматычнай групы: “Садавіна” або “Агародніна”. Пад кіраўніцтвам настаўніка была разгадана крыжаванка. У канцы мерапрыемства была арганізавана выстава размалёвак па тэме.