Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 27.04.2024, 07:57


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Беларусь-мая Радзіма


22:31

  19 лютага ў нашай школе стартаваў Тыдзень роднай мовы. 
   Першы дзень умоўна можна  абазначыць агульнай  тэмай "Беларусь-мая Радзіма". Заняткі  ў панядзелак прадугледжывалі знаёмства і ўдасканаленне ведаў дзяцей аб  геаграфічным становішчы краіны, яе прыродных асаблівасцях, аб нацыянальнай моўнай культуры. Разнастайныя формы арганізацыі заняткаў, якія паспяхова выкарыстоўвалі настаўнікі, дазволілі стварыць добрыя ўмовы для пазнання духоўных каштоўнасцей беларускага грамадства. У 1 “А”, 2”Г” класах прайшлі пазнавальныя гульні; у 1”Б”,  1”В” класах – пазнавальныя віктарыны. Казкам, паданням,вершам, развіваючым гутаркам быў прысвечаны гэты дзень у 2”Б”, 2”В”,3”В”,3”Г”, 3”Б”,3”Д” класах. Сімвалы Беларусі разглядалі ў 2”А” класе. А ў 4”А”, 4”Б”,4 “Г” класах вучні разам з настаўнікамі  ажыцяўлялі калектыўныя праекты. У 1”Г” класе маленькія беларусы, пры дапамозе бацькоў і насатаўніка стварылі першую старонку сапраўднага часопіса “Мая малая  радзіма”, якая мае назву “Месца,дзе я нарадзіўся. Мая сям’я.”
Прыемна адзначыць, што ўдзел у гэтых мерапрыемствах выклікаў захапленне і азартную цікавасць. Вучні жадалі ведаць: а што будзем рабіць заўтра?Выказвалі пажаданні: а можна я падрыхтуюсь таксама. Калі ласка! Можна! Чакаем навіны пра заўтрашнія мерапрыемствы Тыдня роднай мовы. Запрашаем прыняць удзел усіх жадаючых!
Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў ГПД Буевіч Ю.У.

     

 

Просмотров: 508 | Добавил: LUSHA | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024