Главная | Регистрация | Вход | RSSВторник, 23.04.2024, 20:10


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
З Новым годам!
29.12.2016, 13:30

Сёння 29 снежня -- зноў беларускамоўны чацвер. З асаблівым захапленнем і жаданнем рыхтаваліся да яго вучні 4"Г" класа , нягледзячы на зімовыя канікулы. Чаму?  Тамушто тэмай сённяшняга занятка стаў  не што іншае, як Новы год!
Новы год – адно з самых радасных і любімых свят ва ўсім свеце. Надыход Новага года адзначаюць з спрадвечных часоў. Аднак ён не заўсёды прыпадаў на 1 студзеня. У розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэння прыроды. Прайшлі стагоддзі, пакуль гэта свята заняло сваё месца ў календары. У Расіі цар Пётр I у 1699 годзе загадаў адзначаць Новы год на еўрапейскі лад – 1 студзеня. Апоўначы Пётр I выйшаў на плошчу з факелам у руках і выпусціў у неба першую ракету. Так пачаўся салют у гонар навагодняга свята. Людзі спявалі, танцавалі, віншавалі адзін аднаго і падносілі навагоднія падарункі. Цар сам сачыў за тым, каб новаўведзенае свята адзначалася ў Расіі не горш, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Шмат гадоў мінула з таго часу. Але кожную зіму ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня мы сустракаем Новы год.
Адчувая асаблівасць мерапрыемства, вучні падрыхтавалі прыказкі, прымаўкі, загадкі, вершы, песні пра Новы год.
На песні трэба зрабіць акцэнт.  Гэта не простыя дзіцячыя песні. Сёння гучалі сучасныя, як яны кажуць, «прышпiльныя» песнi на беларускай мове.  Фрагмент прапануем паглядзець.
А  які Новы год без падарункаў? 
Дзед Мароз штогод разносіць дзецям падарункі, імкнецца выканаць усе просьбы і здзейсніць усе дзіцячыя мары. З кожным годам у яго ўсё больш работы, таму ў нас з'явіўся яго памочнік – беларускі Дзед Мароз. З 25 снежня 2003 года на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Рэзідэнцыя складаецца непасрэдна з маёнтка Дзеда Мароза, доміка Снягуркі, музея Дзеда Мароза, ветрака, чароўнага калодзежа, скульптурных кампазіцый з дрэва – “Дванаццаць месяцаў”, "Беласнежка і сем гномаў". На тэрыторыі рэзідэнцыі расце самая вялікая ў Еўропе 120-гадовая яліна – яе вышыня 40 метраў. Яна цудоўная ў сваім навагоднім уборы!
На першым паверсе ў доме Дзеда Мароза ёсць зала з разным драўляным тронам – для прыёмаў. На другім паверсе – спальня з печкай і шырокім драўляным ложкам з сямю падушкамі. На стварэнне ўсіх атрыбутаў маёнтка пайшло больш за 200 кубічных метраў дубу і сасны — адзін плот мае працягласць 1,5 кіламетры. А для ілюмінацыі выкарыстоўваецца 40 тысяч лямпачак!
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза працуе круглы год з 9.00 да 23.00 гадзін без выхадных дзён. Летам Снягурачка ад’язджае да бабулі на Паўночны полюс, і гасцей разам з Дзедам Марозам сустракае Лясная Фея.
Паштоўку са сваімі пажаданнямі можна адправіць да беларускага Дзеда Мароза на адрас: 225063, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, п/а Каменюкі. Ці проста: Белавежская пушча. Дзеду Мароз.
Дзед Мароз чакае паштоўкі  і нашых вучняў. Пішыце, чакайце, жадайце!  Добрыя, патрэбныя  жаданні абавязкова  споўняцца, прынясуць шмат радасці і шчасця!

  З Новым годам! З новым  шчасцем!
                                                             Ю. У. Буевiч.

     



Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 387 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024