Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 26.04.2024, 07:18


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Вусны часопіс  “Жывельны свет Беларусі”
06.12.2018, 20:30

Развіцце маўлення – адна з важных праблем у пачатковай школе. Кожны вопытны настаўнік разумее: звесці навучанне маўленню да вывучэння граматыкі нельга, бо маўленне звязана з мысленнем.

Навучыць дзіця гаварыць – значыць навучыць яго думаць. Пазакласныя мерапрыемствы, якія праходзяць у нашай школе ў рубрыцы “Размаўляй са мной па-беларуску”  будуюцца так, каб яны не толькі ўздзейнічалі на розум, але і закраналі пачуцці дзіцяці. 6 снежня настаўнікі  2 “А”, 2 “Б”, 2 “В”, 2 “Г” класаў  падрыхтавалі і правялі вусны часопіс  “Жывельны свет Беларусі”. Каб актывізаваць мысленне вучняў, былі выкарыстаны  загадкі, прыказкі, прымаўкі, песні, казкі, інтэлектуальная гульня, інсцэніроўкі казак і разыгрыванне жыццевых сітуацый – прыёмы, якія заўседы дапамагаюць настаўніку выхоўваць у сваіх вучняў пачуццё любові і павагі да роднай зямлі, яе прыродных багаццяў , мовы. Здаецца, гульня, забава, але  і ў той самы час дапамагае дзецям па-іншаму паглядзець на навакольны свет, убачыць у побыце незвычайнае ў звычайным (і наадварот).  Асобнай увагі заслугоўвае інтэлектуальная гульня краязнаўчага напрамку, якая, па меркаванню настаўнікаў, садзейнічала выхаванню ў вучняў цікавасці да жывельнага свету Беларусі.  Але  трэба дадаць, што арганізаваная такім чынам дзейнасць нашых школьнікаў дапамагала далучаць  іх да багаццяў роднай мовы, выпрацоўвала патрэбу ў набыцці ведаў, развівала кемлівасць, мысленне, увагу, памяць, кругагляд дзяцей. Удзельнікі падзяліліся на дзве каманды – “Азерная” і “Лясная”. Знакі адпаведнага колеру – сінія і зялёныя магніты-  каманды былі павінны выстаўляць на гульнявое поле, калі першымі выканаюць заданне. У гульні  выйграе тая каманда, якой удасца запоўніць які-небудзь шэраг або дыяганаль сваімі знакамі. Пры падзвядзенні вынікаў вызначалась каманда-пераможца, але настаўнікі ухвалялі ўсіх дзяцей: пераможцы атрымалі медалі “Ты супер!”, астатнія – “Ты малайчына!”.

Створаная на занятку атмасфера творчага пошуку,  высокага эмацыянальнага тонусу не стала дадаткам  альбо ўпрыгожваннем урока, а з’явілася неабходнай умовай атрымання новых ведаў,бо толькі перажытыя веды становяцца перакананнем.

Настаўнік пачатковых класаў Буевіч Ю.У.

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: lushapl
Просмотров: 325 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024