"Восень, восень, у госцi просiм!"
Пад такой назвай прайшло свята сярод вучняў трэцiх класаў. Мэтай мерапрыемства стала: пашырэнне кругагляду вучняў; знаёмства з беларускiм календаром, гульнямi i абрадамi; выхаванне любовi да прыроды i павагі да працы людзей.
Да дзяцей прыйшла Гаспадыня-Восень. Яна прынесла з сабой загадкi пра смачную садавiну i гароднiну. Настаўнiкi расказалi вучням аб прафесiях працаўнiкоў вёскi. Гучала музыка. Удзельнiкi свята вадзiлi карагоды з прыгажуняй Восенню. Рухавыя гульнi развесялiлi хлопчыкаў i дзяўчынак. Усе жадаючыя змаглi адведаць сакавiтыя дары восенi. Цiкава, займальна i весела прайшло свята. Настаўнiкi: Грабеннiкава В. В., Жук В.М., Кустава Н.А. Трыгубава М.Н.
|