Главная | Регистрация | Вход | RSSСреда, 08.05.2024, 23:46


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Вандроўка "Па гарадах Беларусі"
24.10.2019, 22:37

Найлепшая магчымасць пазнаёміцца са сваёй краінай – здзейсніць цікавую вандроўку па гарадах і мястэчках. 24 кастрычніка настаўнікі 3-х класаў арганізавалі для сваіх вучняў такую вандроўку і адправіліся  ў міні-экскурсію па Беларусі. 

Паглядзець на легендарны аўтамабіль, які стаў адным з сімвалаў Беларусі, забраць дадому яго цацачную копію дзеці змаглі пасля таго, як  адправіліся ў падарожжа на завод БелАЗ у Жодзіна. Манеўранасць аграмаднай машыны лепшая, чым у легкавой, яго колы могуць выварочвацца амаль на 90 градусаў. А з-за неверагоднай вышыні ў кабіне няма падушкі бяспекі, бо махіне проста няма з чым сутыкнуцца на такім узроўні. 

Таксама вучні наведалі музей валуноў у Мінску. Створаны ён у  1985 годзе і не мае аналагаў ва ўсім СНД.  Валунамі выкладзена карта Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, ўзгор'і. У музеі сабраны камяні з усёй краіны.

А яшчэ вучні наведалі кандытарскую фабрыку “Камунарка”. Экскурсіі на яе карыстаюцца велізарнай папулярнасцю. Вядома, дзе цукеркі, там дзеці. Варта бачыць, з якім захапленнем яны адсочваюць на канвееры кожную цукерку, як прыгожа ўсё гэта вырабляецца на сучасным абсталяванні.

Але прапанаваная вандроўка – толькі нагода для грунтоўнага знаёмства з нашай краінай. Памочнікамі ў гэтай справе могуць стаць і кнігі, прысвечаныя беларускай гісторыі, і мастацкія творы гістарычнага жанру.
                                                         Настаўніца пачатковых класаў Плятнёва В. А.


 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 229 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024