Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 19.04.2024, 20:25


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Тыдзень роднай мовы
19.02.2018, 00:22

Кожны прадмет, які вывучаецца ў пачатковай школе, уплывае на працэсы станаўлення духоўнага свету дзіцяці, фарміравання яго каштоўнасных арыентацый. Аднак для ўдасканалення маральнага выхавання малодшых школьнікаў, забеспячэння неабходных умоў для развіцціх прыродных задаткаў, сацыяльнай і культурнай самарэалізацыі, фарміравання сістэмы паважлівых адносін да сябе, Радзімы, прыроды, мастацтва мэтазгодна выкарыстоўваць разнастайныя формы работы, якія дапамогуць актывізаваць пазнавальныя магчымасці вучняў.

Так, з 19 па 24 лютага ў нашай школе пройдзе Тыдзень роднай мовы. Яго асноўнымі задачамі з’яўляюцца: далучэнне дзяцей да культурнай спадчыны свайго народа ; выхаванне беражлівых адносін да нацыянальнай моўнай культуры, любові да роднай мовы; выхаванне любові і павагі да сваей Радзімы; усведамленне вучнямі сваёй адказнасці за лёс Айчыны.

Кожны дзень на гэтым тыдні ў кожным класе пройдуць розныя цікавыя мерапрыемствы, будуць рэалізаваны дзіцячыя творчыя праекты. Вельмі карысна будзе і бацькам далучыцца да гэтай падзеі. Прапанаваныя матэрыялы акажуць ім добрую паслугу ў  выхаванні сваіх дзяцей. З дапамогай разнастайных заданняў, апавяданняў і вершаў, займальнага матэрыялу, гульняў, віктарын яны змогуць садзейнічаць фарміраванню і развіццю звязнай мовы дзіцяці.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у Тыдні роднай мовы!

Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў ГПД Буевіч Ю.У.

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 288 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024