Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 19.04.2024, 02:45


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Святочна -забаўляльная праграма  “Шырокая Масленіца”
14.02.2019, 20:15

Масленіца - свята, якое  адзначалі яшчэ нашы продкі - славяне. Абавязковымі атрыбутамі забавак, звязаных з заканчэннем халоднай пары, з'яўляліся румяныя і круглатварыя бліны, якія сімвалізуюць сабой сонца, якое павінна было ўступіць своечасова ў свае ўладанні.

Масленіца па народных павер'ях - самае вясёлае, вельмі шумнае народнае свята. Кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву, якая кажа пра тое, што ў гэты дзень трэба рабіць.

Вядома, сёння вельмі цяжка выканаць усе звычаі і абрады свята, бо масленічны тыдзень у нас сёння - не выхадныя, а звычайныя працоўныя дні. Але даведацца пра традыцыі і абрады было цікава. Масленіца, як правіла - гэта не толькі бліны дома, у гасцях, але і проста на вуліцы. У Масленіцу, перш за ўсё, абавязак кожнага чалавека быў - дапамагчы прагнаць зіму і абудзіць прыроду ад сну. На гэта і накіраваны ўсе традыцыі свята.

Вось і сёння, 14 лютага, вучні 3-х класаў былі ўдзельнікамі святочна – забаўляльнай праграмы “Шырокая Масленіца”, якую падрыхтавалі іх настаўнікі. Як пакладзена на свяце, дзеці ад душы весяліліся: вадзілі карагод, чыталі вершы,  спявалі народныя песні і прыпеўкі, "карабейнікі" прапаноўвалі свой тавар усім прысутным, скамарохі выконвалі пацешкі. Бібліятэкар школы Худалей Г. М. правяла бяседу, гульні “Намалюй сонейка”, “Блін гарыць!”,  “Пеунікі”.

У заключэнні святочна – забаўляльнай праграмы дзеці з задавальненнем елі смачныя бліны і прысмакі, запіваючы іх гарбатай.

  Настаўніца пачатковых класаў Плятнёва В. А.

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 268 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024