Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню. 9 сакавіка ў 1 "А" класе адбылося падарожжа "У сялянскай хаце ". Мерапрыемства праводзілася з наступнымі мэтамі: пазнаёміць дзяцей з сялянскім бытам і выглядам сялянскай хаты, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем; з народнымі беларускімі гульнямі; выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага Беларусі.
Матэрыял падрыхтавала Слабко С. Л.
|