Главная | Регистрация | Вход | RSSПятница, 19.04.2024, 16:10


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
“Матуля мілая мая!”
11.10.2018, 20:40

Дзень маці – цудоўная нагода, каб яшчэ раз сказаць словы любові і спагады самаму дарагому і блізкаму чалавеку. Гэта свята, прысвечанае самай роднай, дарагой і любімай жанчыне для кожнага чалавека. Яна дорыць жыццё і магчымасць радавацца жыццю.У нашай краіне Дзень маці адзначаецца штогод 14 кастрычніка і прымеркаваны да вялікага праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Якое гэта шчасце, калі мама побач! Яна ўсё зразумее, усё даруе.

  “Матуля мілая мая!” – назва гутаркі з элементамі гульні, якую правялі настаўнікі трэціх класаў са сваімі вучнямі. Мерапрыемства прайшло 11 кастрычніка  ў межах адзінага дню беларускага маўлення. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Прыбяры хутчэй сяброўку!”, “Падарунак”, “Пажаданне шчасця”, “Надзьмутыя шарыкі”. Вучні 3 “Г” класа паказалі жартаўлівую мініяцюру “Вясёлыя жывёлы”,  вучні 3 “Б” і 3 “В” класаў праспявалі песню “Матуліны рукі”.  Вучні 3 “А” класа прачыталі вершы “Свята мам”, “Мая матуля”, “Мамачка, матулечка!”. А якія прыгожыя партрэты матуль атрымаліся ў дзяцей!

    Такія мерапрыемствы выхоўваюць у навучэнцаў светлае пачуццё любові і павагі да жанчыны, маці, удасканальваюць маральна–этычную культуру дзяцей, развіваюць творчасць і ініцыятыву вучняў.             Настаўніца пачатковых класаў Базылева Г.У.

 
 

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 375 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024