Главная | Регистрация | Вход | RSSСреда, 24.04.2024, 14:23


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
"Любі, шануй, ведай роднае слова!»
22.12.2016, 15:20

КВЗ "Любі, шануй, ведай роднае слова!"

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)

У рамках адзiнага дня беларускай мовы 22 снежня ў 4 «В» класе прайшло пазакласнае мерапрыемства «КВЗ "Любі, шануй, ведай роднае слова!» Мэтай дадзенага мерапрыемства было стварэнне ўмоў для абагульнення набытых ведаў вучняў на ўроках мовы і літаратуры, выпрацоўка навыкаў работы ў камандзе, развіцце творчых здольнасцей дзяцей: артыстызму, кемлівасці, павагі аднаго да другога. Удзельнікі  каманд “Слова” і “Сказ” выконвалі розныя заданні: “канструявалі словы”, складалі змейку са слоў, прыдумвалі верш з прапанаванай рыфмы, успаміналі беларускія прыказкі, з дапамогай мімікі, жэстаў тлумачылі фразеалагізмы. Усе ўдзельнiкi паказалi добрыя веды па беларускай мове і лiтаратуры. Мерапрыемства яшчэ раз паказала, што наша беларуская мова мілагучная, багатая на лексіку, няпростая і цікавая.

Падрыхтавала i правяла  мерапрыемства Кулікоўская В.У.

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 849 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024