Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 04.05.2024, 02:33


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Гульня-віктарына “Зімовыя святы”
18.02.2021, 16:27

У Беларусі 15-22 лютага праходзіць тыдзень роднай мовы, які прымеркаваны да міжнароднага свята. Пачынаючы з 1999 года  21 лютага – Міжнародны дзень родных моў.
18 лютага навучэнцы 2-х класаў сталі ўдзельнікамі фальклорнай гульні-віктарыны “Зімовыя святы”.
Дзеці даведаліся аб тым, што беларускiя святы i абрады – каларытныя, вяселыя, поўныя загадак i народнай мудрасцi. Школьнікам расказалі пра Каляды – народнае зімовае свята беларусаў, напоўненае абрадамi i забавамi, адна з якіх – калядаванне - хаджэнне па хатах са спевамi, танцамi i тэатральнымi прадстаўленнямі.
19 студзеня адзначаецца зімовае свята народнага календара - Вадохрышча, якім завяршаліся каляды. Звычайна свята супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваў на лета.
 Стрэчанне, або Грамніцы, –  свята язычніцкага паходжання. Паводле народных меркаванняў, на гэта свята зіма сустракаецца з летам.
Хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі пра Масленіцу, якая, на думку нашых продкаў, азначала «развiтанне з зiмой», і расказалі, што сімвалізуе масленічны блін і навошта яго пякуць. Напрыканцы школьнікі пазнаемiліся з выставай літаратуры аб зімовых святах.

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 228 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024