Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 04.05.2024, 00:01


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Гульня “Пералётныя птушкі”
18.03.2021, 20:22

     З мэтай далучэння малодшых школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, 18 сакавіка 2021 года ў групах падоўжанага дня 1-х класаў выхавацелі Іоффе І.Л. і Трусава Н.В. правялі пазнавальную гульню “Пералётныя птушкі”, накіраваную на выхаванне беражлівых адносін да жывёльнага свету краіны.

      Каб выканаць усе заданні, вучням разам  з ведамі спатрэбіліся кемлівасць і вынаходлівасць. Яны тлумачылі, чаму птушкі дзеляцца на пералётных і зімуючых, называлі птушак кожнай групы, разгадвалі загадкі, складалі невялікае апавяданне пра выбраную  пералётную птушку, прынялі ўдзел у рухомых гульнях “Птушкі, гнёзды, птушаняты”, “Пералётныя і зімуючыя”. Напрыканцы ўсе вучні зрабілі з паперы бусла – сімвал Беларусі.

      У выніку мерапрыемства першакласнікі не толькі пашырылі свае веды пра  пералётных птушак, папрактыкаваліся ў пабудове звязных выказванняў на беларускай мове, але і атрымалі добры настрой і станоўчыя эмоцыі.

 

 

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 215 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024