Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 04.05.2024, 07:19


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Гульня – падарожжа “Родны Магілёў”
06.05.2021, 22:39

Магілёў губернскі, Магілёў-на-Дняпры і проста ўсім нам знаёмы Магілёў - гэта адзін і той жа выдатны горад. Абласны цэнтр Беларусі, трэці па велічыні і колькасці насельніцтва ў краіне, ён саступае толькі Мінску і Гомелю па гэтых параметрах.

6 мая сярод вучняў першых класаў адбылася віртуальная гульня – падарожжа “Родны Магілёў”, якое арганізавалі і правялі іх настаўнікі.  Вучні даведаліся пра гісторыю горада, успомнілі памятныя мясціны.

Магілёў размясціўся на берагах найпрыгажэйшай ракі Днепр, якая дзеліць горад на дзве часткі. Ён не толькі з'яўляецца абласным цэнтрам Беларусі, але і цэнтрам культурным і эканамічным. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вялікая частка культурнай спадчыны была знішчана. Аднак тым каштоўней магчымасць убачыць захаваныя помнікі культуры.

Першае згадванне пра Магілёў з’яўляецца ў летапісе - гэта было сведчанне, што ў 1267 годзе тут адбылося закладванне замка. З тых часоў яго крапасныя сцены не раз вытрымлівалі націск ворагаў, разбураліся дашчэнту і аднаўляліся зноў.

Панарама ў Магілёве адкрываецца каля ратушы, дзе знаходзяцца і будынак тэатра XIX ст., і музей мастака-пейзажыста В. Бялыніцкага-Бірулі, а таксама Мастацкі музей горада Магілёва, які адносіцца да XX ст. і спалучае ў сабе розныя архітэктурныя стылі.

Квітней і прыгажэй, наш родны Магілёў!

 

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 150 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024