Главная | Регистрация | Вход | RSSВторник, 07.05.2024, 11:07


Виртуальный 

методический кабинет

начальной школы 

 

Государственное
учреждение
образования
 "Средняя школа
№31
г.Могилёва"

Форма входа
Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 288
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
"Беларускія краявіды"
13.05.2021, 15:08

Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая ...


У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. 
13 мая мерапрыемства "Беларускія краявіды" мы, настаўнікі і вучні другіх класаў, прысвяцілі нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь.
Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрам, працавітымі і шчырымі людзьмі. Нашы вучні на мерапрыемстве прагледзелі відэафільм "Беларуская прырода".
Па нашых землях тапталiся  ворагi. Нiшчылi людзей, палiлi хаты, гарады, адбiралi скарбы. Нiколi i нiкому не ўдавалася зняволiць вольналюбiвы народ. Мы ўспомнілі Брэсцкую крэпасць, Курган Славы, Плошчу Перамогі.
Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі. Вучні апавядалі, что ведаюць пра беларускія рамёствы, прадэманстравалі народнае адзенные, вырабы з саломкі.
Мы, настаўнікі другіх класаў, робім усё магчымае, каб вучні  ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гонар, павагу і любоў да роднай зямлі.

 

Категория: Па-беларуску | Добавил: LUSHA
Просмотров: 212 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Па-беларуску
Мини-чат
200

НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА ГУО "Средняя школа №31 г.Могилёва" © 2024